Коллектив «Цирин-Агро» посетил Слоним на День белорусской письменности

Карэліцкая дэлегацыя прыняла ўдзел у XXVI Дні беларускага пісьменства ў Слоніме.

Адчулі дух сяброўства і падарожнікі з Цырына. Са слоў кіраўніка групы, намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце КСУП “Цырын-Агра” Святланы Бубен, калі ў мінулым годзе яны проста вандравалі па Жыровічах і Сынкавічах, то сёлета запланавалі сваю паездку менавіта на Дзень беларускага пісьменства, і слонімская зямля поўнасцю апраўдала ўсе чаканні. Вось і “працуючая пенсіянерка”, як прадставіла сябе Ніна Парэйка, ні на імгненне не пашкадавала, што пакінула хатнія справы:“Падарожжа, у тым ліку і ў Жыровічы, дадало столькі новых сіл, што можна гуляць на свяце да позняй ночы!” Адзінаццацігадовыя Алёна Барташэвіч і Ксенія Серая таксама забыліся пра стому ад доўгай паездкі, асабліва калі трапілі ў парк на дзіцячую пляцоўку з безліччу атракцыёнаў.

Пакуль адны карэліччане насалоджваліся адпачынкам, іншыя актыўна працавалі. Сярод іх – “Цырынскія музыкі”, якія запальна выступілі адразу на дзвюх пляцоўках і ўсюды пад авацыі. “Так, нагрузка тут у нас разам з ярэміцкімі «Закрытымі тварамі» добрая, – пацвердзіў мастацкі кіраўнік калектыву Васілій Наумовіч– Але ж гэта такая радасць – дарыць свята іншым, ды і сабе заадно!”

www.polymia.by


Участники поездки выражают искреннюю благодарность за понимание и предоставленную возможность посетить День белорусской письменности директору КСУП «Цирин-Агро» Янковскому Александру Николаевичу!

Записи созданы 188

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх