Кореличские аграрии вышли в лидеры кормозаготовительной кампании Гродненской области

Набліжаецца да завяршэння другі месяц каляндарнай восені, за які карэліцкімі аграрыямі выкананы вялікі аб’ём сельскагаспадарчых работ.

 

Па аператыўнай інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, на раніцу 25 кастрычніка працаўнікі раёна дасягнулі наступных паказчыкаў:

🚜 – зябліва ўзнята на 8069 га, што складае 46% ад неабходных 17412 га. Пад лён узарана 1872 га;

🚜 – убрана 2473 га цукровых буракоў, альбо 70% ад запланаваных 3550 га. Накапана 131891 тона салодкіх караняплодаў, з якіх 102911 тон адпраўлена на перапрацоўку. Сярэднераённая ўраджайнасць складае 549 ц/га. Найбольшую колькасць салодкіх караняплодаў на круг збіраюць у СВК “Свіцязянка-2003”, СВК “Маяк-Заполле” і КСУП “Лукі-Агра”, дзе ўраджайнасць на ўзроўні 670 ц/га, 630 ц/га і 610 ц/га адпаведна;

🚜 – насілас здробнена 5110 га, што складае амаль 100-працэнтны вынік. У сіласныя траншэі закладзена 172242 тоны зялёнай масы пры сярэдняй ураджайнасці па раёне 337 ц/га. На зерне абмалочана 888 га царыцы палёў, намалочана 10011 тон кукурузных зярнят пры сярэднераённай ураджайнасці 113 ц/га;

🚜 – па выніках корманарыхтоўчай кампаніі бягучага года карэліцкія аграрыі атрымалі 30,3 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы, што з’яўляецца найлепшым вынікам на Гродзеншчыне.

газета «Полымя»

Записи созданы 188

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх