КСУП «Цирин-Агро» – лидер кормозаготовительной кампании района и области

Бясспрэчным лідарам сёлетняй корманарыхтоўчай кампаніі на Карэліччыне з’яўляецца КСУП “Цырын-Агра”, механізатары якога назапасілі 24,6 кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы, дадаўшы да паказчыка 2019 года амаль палову – 10,9 кармавых адзінак. Такі вынік заслугоўвае самай высокай ацэнкі як на раённым, так і абласным узроўнях. Аб паспяховым ходзе нарыхтоўкі кармоў на цырынскіх сенажацях расказвае намеснік дырэктара па вытворчасці Генадзій ПЕРШУКЕВІЧ.

– Корманарыхтоўчая кампанія стартавала ў трэцяй дэкадзе мая. 25 мая прыступілі да касьбы траў, а праз два дні пачалі закладваць першую траншэю. Сёлета правялі падсяванне траў, пасеялі райграс аднагадовы, так званую малакагонную сумесь. Да таго ж паспрыяла надвор’е. У выніку атрымалі выдатную зялёную масу як аднагадовых, так і шматгадовых траў. На сённяшні дзень маем амаль 12 500 тон сенажу, што складае 118% ад плана, 438 тон сена, альбо 52% ад запланаваных. Аднак корманарыхтоўчая кампанія яшчэ не скончана. Наперадзе трэці, а, магчыма, і чацвёрты ўкосы. Зробім акцэнт на нарыхтоўцы сенажу ў стрэйч-плёнку. Да таго ж плануем нарыхтаваць каля 15 тысяч тон сіласу – кукуруза таксама радуе. Зразумела, кармы лішнімі ніколі не бываюць, а малако ў каровы на языку. Як вядома, у “белага золата” – зялёная сакавітая аснова.

Сёлета агранамічная служба гаспадаркі робіць стаўку не толькі на колькасць, але і якасць сенажу.

Высокаякаснае кармленне, зразумела, не можа не павялічыць вынікі малочнай галіны гаспадаркі, якія апошнім часам радуюць жывёлаводаў гаспадаркі. У параўнанні з паказчыкам 2019 года сярэдні надой на карову павялічыўся на 1,9 кг і складае 13,2 кг малака. Аднак, па словах Генадзія Першукевіча, значную ўвагу неабходна надзяліць кадрам і здароўю жывёл.

Механізатар Мікалай Шаламан

Дарэчы, адным са складнікаў поспеху падчас нарыхтоўкі кармоў стаў чалавечы фактар.

– Механізатары – малайцы, добра адпрацавалі, нічога не скажаш, – адзначае намеснік дырэктара. – Кожны з тых, хто сёлета задзейнічаны на нарыхтоўцы кармоў, адказна падышоў да абслугоўвання, рамонту і падрыхтоўкі тэхнікі да выхаду ў поле. Як вынік, корманарыхтоўчая кампанія прайшла зладжана, паспяхова і без замінак. А калі тэхніка добра працуе, тады і вынікі відавочныя, і паказчыкі высокія.

Даведка

Сельгаспрадпрыемствы Карэліччыны паступова ўваходзяць ва ўборку азімага рапсу, плошчы пад які сёлета складаюць 2516 га. Першымі ў раёне да абмалочвання алейных зярнят прыступілі аграрыі КСВУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”, “Чарняхоўскі-Агра” і “Лукі-Агра”. Па інфармацыі райсельгасхарчу, на раніцу 17 ліпеня ўбрана амаль 200 га рапсу. Ураджайнасць на старце ўборкі складае 22,7 ц/га. Аднак, плануецца, што яна будзе павялічвацца. Да масавага абмалоту азімага рапсу механізатары раёна прыступяць на наступным тыдні. Не за гарамі жніво. Сёлета аграрыям Карэліччыны неабходна ўбраць 19937 га ранніх зерневых і зернебабовых культур

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара

Записи созданы 188

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх