Накануне дня освобождения Кореличского района от немецко-фашистских захватчиков на поле Фогеля состоялся митинг

Традыцыйна напярэдадні дня вызвалення Карэліцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў карэліччане збіраюцца разам на мемарыяльным комплексе каля аграгарадка Малюшычы. У 1944 годзе тут, на полі Фогеля, гучалі пераможныя воклічы нашай арміі, а сёлета 7 ліпеня – словы падзякі ад нашчадкаў герояў.

– Сёння нам цяжка ўявіць, што 76 гадоў таму на гэтым месцы ішлі рашаючыя баі за нашу малую радзіму, зямля дрыжала ад выбухаў, сотнямі гінулі людзі. Атрымаў тут смяротнае раненне і камандзір 120-й гвардзейскай стралковай дывізіі, Герой Савецкага Саюза Ян Фогель. Сапраўды, нашы салдаты паклалі жыццё ў імя Вялікай Перамогі. Гэта ўражваючая самаахвярнасць не можа быць забыта нашчадкамі. І сёння тут сабраліся прадстаўнікі арганізацый, сельгаспрадпрыемстваў і грамадскіх аб’яднанняў раёна, каб аддаць даніну памяці мужным героям той вечна жывой у нашых сэрцах вайны, – адкрыў мітынг намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Яўген Чычкан.

Цёплыя і шчырыя словы падзякі салдатам Вялікай Перамогі гучалі на працягу ўсяго мерапрыемства. Яшчэ адным асаблівым момантам падзеі стала ўручэнне начальнікам адасобленай групы (Карэліцкага раёна) ваеннага камісарыята Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў Сяргеем Шаліным юбілейных медалёў “75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне” старшыні Карэліцкай раённай грамадскай арганізацыі “Беларускі саюз афіцэраў” Вячаславу Дробнаму, ветэрану Узброеных Сіл і воіну-інтэрнацыяналісту Мікалаю Гагарыну і старшыні раённага савета ветэранаў Ніне Яфрэмавай.

Напрыканцы мітынгу прысутныя ўшанавалі памяць герояў хвілінай маўчання і кветкамі, а ваенныя – урачыстымі залпамі.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

Записи созданы 188

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх