В Кореличском районе проходит массовый сев озимых зерновых культур

На сённяшні дзень асноўная ўвага аграрыяў Карэліччыны засяроджана на сяўбе азімых збожжавых культур. Па аператыўнай інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, на раніцу 10 верасня ў раёне засеяна 3023 га, што складае 26% ад запланаванага азімага кліну зерневых культур у 12705 га.

– Сёння мы можам смела гаварыць аб масавай сяўбе азімых збожжавых культур. Усе гаспадаркі раёна актыўна ўключыліся ў закладку хлебнай нівы, якая, спадзяёмся, парадуе аграрыяў у наступным годзе, – адзначае начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Анатолій Коршун. – Тэмпы сяўбы розныя. Лідарамі на сённяшні дзень з’яўляюцца СВК “Маяк-Заполле”, КСУП “Лукі-Агра” і СВК “Свіцязянка-2003”, дзе на раніцу 10 верасня пасеяна 53%, 29% і 28% адпаведна. Зразумела, першаступеннае значэнне маюць аптымальныя тэрміны сяўбы, якія на Гродзеншчыне ўстаноўлены з 6 па 29 верасня. Пасеяныя ў гэты перыяд азімыя культуры з верагоднасцю 75% адправяцца на зімоўку ў стане кушчэння, набраўшы неабходную колькасць сахароў. Калі пасеяць азімыя збожжавыя культуры раней альбо пазней аптымальных тэрмінаў, наўрад ці хлебная ніва дасць высокую ўраджайнасць і шчодры намалот збажыны. Немалаважнай з’яўляецца і якасная падрыхтоўка глебы пад сяўбу азімых культур. На сённяшні дзень ворыва і пасяўная кампанія ідуць практычна паралельна. Узарана 10328 га, альбо 65% ад запланаваных 15985 га.

Па словах Анатолія Коршуна, у гэтым годзе тэмпы ўборкі кукурузы апераджаюць леташнія. Штодзень аграрыі раёна ўбіраюць каля 100 га. Практычна на ўсіх плошчах кукуруза знаходзіцца ў стадыі малочна-васковай спеласці, што гаворыць аб яе гатоўнасці да ўборкі. Калі зацягнуць тэрміны ўборачнай кампаніі, можна страціць якасныя паказчыкі і пажыўную каштоўнасць будучага сіласу. Па ўраджайнасці кукурузнай масы лідарам з’яўляецца КСУП “Племзавод Карэлічы”, дзе яна на ўзроўні 414 ц/га. Па стане пасеваў царыцы палёў відавочным з’яўляецца тое, што гаспадарка зможа дастойна вытрымаць канкурэнцыю і застацца ў лідарах уборачнай кампаніі. Добрую ўраджайнасць таксама маюць СВК “Маяк-Заполле” (411 ц/га), КСУП “Цырын-Агра” (404 ц/га) і “Малюшычы” (403 ц/га).

– Калі гаварыць аб сёлетняй корманарыхтоўчай кампаніі, то смела назаву яе паспяховай. Аграрыі Карэліччыны нарыхтавалі на 2,5 кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы больш, чым летась, – расказвае Анатолій Коршун. – Па аб’ёмах нарыхтаваных кармоў практычна ўсе сельгаспрадпрыемствы Карэліччыны маюць прыбаўку да ўзроўню мінулага года. Упершыню ў гісторыі раёна КСУП “Цырын-Агра” перасягнуў мяжу ў 30 кармавых адзінак. На сённяшні дзень аграрыі гаспадаркі назапасілі 31,4 кармавых адзінак. Гэта надае ўпэўненасці ў тым, што трывалая кармавая база дазволіць гаспадарцы нарошчваць аб’ёмы жывёлагадоўчай прадукцыі. Шэраг гаспадарак Карэліччыны маюць звыш 20 кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы.

Аксана ЯНУШ

Записи созданы 186

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх